Універсітэты Беларусі не змянілі сваіх пазіцый у міжнародным рэйтынгу
Рэктар БДУ Андрэй Кароль адказны за рэпрэсіі супраць выкладчыкаў і студэнтаў
Універсітэты Беларусі не змянілі сваіх пазіцый у міжнародным QS World University Rankings. БДУ застаецца на 387 месцы, як і год таму. Гэта па-ранейшаму адзіны ўніверсітэт нашай краіны, які ўваходзіць у топ-500 рэйтынгу (за апошнія тры гады ён згубіў 99 пазіцый).
Усяго ж у чарце прысутнічаюць тры ВНУ Беларусі: яшчэ БНТУ (займае месца з 801 па 850) і БДУІР (месца з 1201 па 1400). Іх пазіцыі таксама не палепшыліся.
Узначальвае ж спіс MIT (Масачусецкі тэхналагічны інстытут), за ім ідуць брытанскія Imperial College London і Оксфардскі ўніверсітэт. А агулам у рэйтынг уваходзяць 1503 навучальныя ўстановы свету.
Рэктар БДУ Андрэй Кароль адказны за рэпрэсіі супраць выкладчыкаў і студэнтаў. Пад палітычныя чысткі трапілі сотні людзей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.