Універсітэты Беларусі сёлета возьмуць на бюджэт 28 тысяч чалавек
Гэта на тысячу менш, чым планавалі набраць летась.
На бюджет у Беларусі сёлета змогуць паступіць 27 900 абітурыентаў. Пра гэта 16 красавіка падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА паведаміў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.
Гэта на тысячу менш, чым план прыёму ў 2014 годзе і на 93 месца менш, чым набралі летась па факце.
Разам з тым плануецца скарачэнне бюджэтных месцаў на медыцынскія спецыяльнасці (паводле рашэння Міністэрства аховы здароўя — на 85 месцаў), спецыяльнасці культуры і мастацтва (па рашэнні Мінкультуры — на 60 месцаў).
Фота: Fotolia