Унучка Якуба Коласа на Маршы пенсіянераў: Хацела б, каб Лукашэнка сышоў хутчэй
26 кастрычніка ў мінскім Маршы пенсіянераў удзельнічае Марыя Міцкевіч, унучка Якуба Коласа. Разам з усімі ўдзельнікамі марша яна дайшла да плошчы Якуба Коласа, дзе стаіць помнік яе дзядулі.
"Сёння марш пенсіянераў. Я пенсіянерка, я разам з народам, — распавядае яна Еўрарадыё пад воклічы "Жыве Беларусь!". — Мы хацелі б, каб Лукашэнка сышоў хутчэй, каб наша краіна Беларусь была для нас, для беларусаў, каб былі вызваленыя ўсе палітвязні і каб пачалося добрае жыццё і лад, да якога калісьці запрашаў Якуб Колас.
За гэта ён ваяваў у сваіх вершах — каб усе ў нашай краіне жылі добра і свабодна".
26 кастрычніка — трэці панядзелак запар, калі ў Мінску праходзіць Марш пенсіянераў (таксама гэтую акцыю называюць Маршам мудрасці). Сёння да шэсця далучыліся студэнты БДУ, якія пратэставалі побач з Плошчай Незалежнасці, дзе збіраліся пенсіянеры.
Акцыя атрымалася шматлюднай. Марш расцягнуўся па праспекце Незалежнасці больш як на 500 метраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.