Урад анансаваў павышэнне памеру базавай стаўкі для аплаты працы

Бюджэтнікі чакаюць павышэння заробкаў

Бюджэтнікі чакаюць павышэння заробкаў / Euroradio

Урад Беларусі ў сераду анансаваў павышэнне памеру базавай стаўкі для аплаты працы ў бюджэтнай сферы. З 1 студзеня наступнага года ён складзе 270 беларускіх рублёў (цяпер — 253 рублі). Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Павышэнне заробкаў бюджэтнікам збіраюцца зрабіць перад прэзідэнцкімі выбарамі.

З 1 студзеня 2024 года базавая стаўка вырасла на 15 рублёў (з пачатку 2025-га — на 17). Наступнае павышэнне адбылося 1 верасня — на 3 рублі.

Базавая стаўка прымяняецца да вылічвання акладаў работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыроўненыя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі