Урад Беларусі зноў увёў забарону на вываз грэчкі
Чарговая забарона на вываз грэчкі уведзена на тры месяцы / pixabay.com
Урад Беларусі зноў увёў забарону на вываз з краіны грэчкі. Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.
У дакуменце гаворыцца, што гэтая мера будзе дзейнічаць тры месяцы. Пад забарону патрапілі тры пазіцыі: крупа грубага памолу з грэчкі, грачанае збожжа абвальванне і гатовыя харчовыя прадукты з грэчкі.
Раней у сярэдзіне ліпеня ўрад ужо ўводзіў забарону на вываз грэчкі і пшанічнай мукі з краіны. Абмежаванні таксама уводзіўся на тры месяцы. Дзеянне той пастановы скончылася ў сярэдзіне кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.