Урад Літвы вырашыў увесці рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю
Урад Літвы вырашыў увесці рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю. Плануецца, што ён пачне дзейнічаць з 10 лістапада тэрмінам на адзін месяц. Рашэнне яшчэ павінен ухваліць літоўскі парламент, паведамляе Delfi.
Рэжым надзвычайнага становішча будзе дзейнічаць на памежным участку і на тэрыторыі, якая выдаленая ад мяжы на 5 кіламетраў углыб краіны, а таксама ў месцах рассялення мігрантаў.
Рашэнне літоўскага ўраду — рэакцыя на сітуацыю, якая склалася на беларуска-польскай мяжы. Там канцэнтруюцца тысячы мігрантаў з Ірака, Афганістана, Ірана, якія спрабуюць прарвацца ў Польшчу. Беларускія памежнікі ім не перашкаджаюць — толькі назіраюць. Літоўцы рыхтуюцца да таго, што падобныя спробы прарываў могуць адбыцца і на літоўска-беларускай мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.