Кіраўніца Еўракамісіі заклікала ўхваліць пашыраныя санкцыі супраць Беларусі

Кіраўніца Еўракамісіі заклікала ўхваліць пашыраныя санкцыі супраць Беларусі

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен пракаментавала сітуацыю з міграцыйным крызісам на беларуска-польскай мяжы. Яна заклікала краіны ЕС хутчэй ухваліць пашыраныя санкцыі супраць Беларусі ў сувязі з сітуацыяй з мігрантамі. Больш таго, з-за ўдзелу ў міграцыйным крызісе санкцыі могуць пагражаюць "авіякампаніям трэціх краін". Маюцца на ўвазе авіякампаніі, якія дастаўляюць у Беларусь мігрантаў, якія пасля спрабуюць нелегальна трапіць у краіны ЕС. Гэта значыць, што ў "чорны спіс" могуць трапіць не толькі "Белавія" і Нацыянальны аэрапорт Мінск, але і  авіяперавозчыкі, на самалётах якіх мігранты дабіраюцца да Мінска са Стамбула, Дамаска і Дубая.

Урсула фон дэр Ляен заявіла, што "Беларусь павінна перастаць падвяргаць небяспецы жыцці людзей". Брусель хоча "прадухіліць гуманітарны крызіс". На мяжы Беларусі і Польшчы цяпер знаходзяцца тысячы мігрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі