Урад паведаміў, на колькі ў наступным годзе вырастуць тарыфы на камуналку
У 2019 годзе тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі вырастуць не больш чым на 5 долараў. Пра гэта заявіў сёння ў Палаце прадстаўнікоў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў, які курыруе сферу ЖКГ.
Ён падкрэсліў, што ўрад дзейнічае ў адпаведнасці з даручэннямі кіраўніка дзяржавы, які забараніў павышаць тарыфы на большую суму.
Раней урад запланаваў, што насельніцтва Беларусі будзе на 100% аплочваць камунальныя паслугі, акрамя ацяплення. Пры гэтым чакаецца, што камунальнікі будуць штогод зніжаць выдаткі на аказанне гэтых паслуг як мінімум на 5%.
Праект дакумента, які вызначыць тарыфы на 2019 год, плануецца падрыхтаваць да сярэдзіны лістапада.