Урад распрацоўвае два сцэнары развіцця эканомікі ў 2018 годзе
Урад Беларусі цяпер працуе над сцэнарамі развіцця эканомікі ў 2018 годзе. Разглядаюцца два сцэнары — кансерватыўны і мэтавы. Пра гэта на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублiкi 26 чэрвеня распавёў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Мацюшэўскі.
Паводле яго слоў, у кансерватыўным сцэнары ўлічваюцца "памылкі залішняга аптымізму", якія "ўжо вядомыя ўраду". У 2018 годзе прагназуецца рост ВУП у на 1,1%. "Улічаны эфект нізкай базы і "калійны прастой", — пракаментаваў Мацюшэўскі.
Эканамічны прагноз складаецца зыходзячы з курсу ў 70 расійскіх рублёў за долар і кошту на нафту маркі Urals — 40 долараў за барэль.
Другі сцэнар, мэтавы, распрацоўваецца ў перспектыве пяцігадовага плана развіцця эканомікі і прадугледжвае правядзенне цэлага шэрагу структурных пераўтварэнняў.