Урад скараціў спіс заблакаваных актываў замежных уласнікаў
Дом урада ў Мінску / Еўрарадыё, архіўнае фота
Саўмін скараціў пералік заблакаваных актываў замежных уласнікаў. Гэта кампаніі, якія размяшчаюцца ў Беларусі і належаць замежным уласнікам. Прадаваць іх нельга без дазволу ўладаў.
У параўнанні з папярэднім спіс скараціўся на 54 пазіцыі — цяпер у ім 1795 кампаній. Новы пералік зацверджаны пастановай Саўміна №382 ад 10 чэрвеня, якая апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У ліпені 2022 года ў спісе першапачаткова было 190 прадпрыемстваў. У верасні яго павялічылі на чатыры юрыдычныя асобы. А ў студзені 2023 года спіс вырас да 1849 пазіцый.
Як распавядала Еўрарадыё, фінская кампанія OLVI сёлета спрабавала прадаць "Лідскае піва", уключанае ў гэты спіс, але марна.
Дарэчы, ва ўрадавай пастанове, апублікаванай сёння, ёсць шэсць пунктаў для службовага карыстання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.