Фіны канчаткова адмовіліся ад продажу "Лідскага піва" і аплацяць штраф КДК

Фінскія ўласнікі "Лідскага піва" пагадзіліся выплаціць вялізны штраф КДК / pixabay.com
Фінскія ўласнікі "Лідскага піва" пагадзіліся выплаціць вялізны штраф КДК / pixabay.com

Фінская кампанія Olvi канчаткова адмовілася ад продажу "Лідскага піва" і аплаціць штраф, выпісаны Дзяржкантролем. Пра гэта піша Office Life са спасылкай на прамежкавую справаздачу кампаніі за першы квартал 2023 года.

У справаздачы пацвярджаецца, што продаж "Лідскага піва" спынены праз забарону на адчужэнне акцый, уведзеную ўлетку 2022-га. Штраф у 12,2 мільёна еўра, які сёлета ў лютым выпісаў Камітэт дзяржкантролю, кампанія плануе выплаціць у другім квартале 2023 года.

Пры гэтым у справаздачы гаворыцца, што "спецыяльная праверка" працягваецца. Таксама фіны адзначаюць, што 29 сакавіка 2023 года Ленінскі суд Мінска адхіліў іх апеляцыю на рашэнне Дзяржкантролю.

Беларуская кампанія працуе незалежна ад фінансавай падтрымкі мацярынскай кампаніі. Таму штраф, накладзены на "Лідскае піва", будуць аплачваць "з мясцовых актываў".

Як распавядала Еўрарадыё, у 2022 годзе холдынг Olvi спрабаваў прадаць акцыі "Лідскага піва" і пакінуць Беларусь. Але беларускія ўлады забаранілі гэта рабіць пад пагрозай нацыяналізацыі прадпрыемства.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі