Ураган, які абрынуўся на Баранавічы, вечарам дабярэцца да Мінска
Навальніцы, ліўні ды град рухаюцца на поўнач краіны з хуткасцю 60 км за гадзіну.
Ураган, які пераварочваў бетонныя пліты, вырываў дрэвы і пакінуў пацярпелых у Баранавічах, рухаецца да Мінску, дзе ён будзе ў бліжэйшыя гадзіны.
“Цяпер па поўдні краіны назіраецца парывісты вецер 18-21 м/с, ― гаворыць начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў. ― У асобных рэгіёнах навальніцы з моцнымі ліўнямі і градам. Да прыкладу, у Слуцку быў град 20 мм. На ўсе гэтыя з’явы працуе штармавое папярэджанне. Цягам дня яно ўсё будзе рухацца на паўночны-захад з хуткасцю 50-60 км/г”.
У аўторак, 28 траўня, па краіне працягнуцца навальніцы і дажджы, тэмпература паветра застанецца ўмерана цёплай. Да канца траўня, па словах Дзмітрыя Рабава, дажджы працягнуцца. Тэмпература паветра стане сапраўды летняй (да 29 градусаў) толькі 1-га чэрвеня ў суботу, але месцамі кароткачасовыя дажджы з навальніцамі на некаторы час яшчэ застануцца.
Стыхія на Брэстчыне: у чатырох раёнах пашкоджаныя каля 40 будынкаў
Рэкамендацыі МНС, што рабіць падчас навальніцы, граду і моцнага ветру
Фота — bymedia.net