"Уралкалій" не праводзіў перамоваў з "Беларуськаліем"

У канцы ліпеня "Уралкалій" абвясціў аб спыненні супрацоўніцтва з "Беларуськаліем" і выхадзе з сумеснага трэйдара - Беларускай калійнай кампаніі. Акрамя таго, расійскі вытворца прыняў рашэнне аб змене сваёй стратэгіі , яны сфакусаваліся на павелічэнні аб'ёму вытворчасці за кошт выхаду на поўны ўзровень загрузкі вытворчых магутнасцяў.

"Уралкалій" не вёў перамоваў з "Беларуськаліем" аб аднаўленні сумесных продажаў, на якія калісьці даводзілася 40% сусветных паставак гэтага віду угнаенняў" , - цытуе вытрымкі з інтэрв'ю Пятрова агенцтву Bloomberg агенцтва БелаПАН.

Ён адзначыў , што новая стратэгія кампаніі працуе - у верасні "Уралкалій" прадаў 850 тысяч тон хлорыстага калія, а ў кастрычніку - ужо прыкладна 900 тысяч тон угнаенняў. Гаворачы аб заключэнні новага кантракта з Кітаем, Пятроў адзначыў, што перамовы пачнуцца ўжо ў лістападзе, і да 1 студзеня 2014 года плануецца скласці пагадненне. Цэны на дадзены від угнаенняў у Кітаі ў верасні - кастрычніку стабілізаваліся на ўзроўні 325-330 долараў за тону на спотавым рынку.

На прэс-канферэнцыі 11 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў кіраўнікоў расійскага "Уралкалія", якія раней прынялі рашэнне аб спыненні продажаў праз Беларускую калійную кампанію. "Яны загубілі прадпрыемства! 900 долараў была тона калійных угнаенняў на рынку сусветным, а сёння 230. І яны яшчэ дэмпінгуюць, яны яшчэ танней прадаюць. Так адкуль будуць грошы?" - задаў рытарычнае пытанне беларускі кіраўнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі