Усе самалёты "Белавіі" ў Егіпет суправаджае інспектар па авіяцыйнай бяспецы
Пасля катастрофы расійскага самалёта А321 беларуская авіякампанія не перапыніла палёты ў Егіпет. Парталу tut.by у "Белавіі" паведамілі, што цяпер кампані выконвае рэйсы ў Егіпет у штатным рэжыме. Аднак беларускі перавозчык прыняў дадатковыя меры бяспекі. Так, пасля крушэння расійскага авіялайнера на ўсіх самалётах, якія вылятаюць у Егіпет, сталі прысутнічаць інспектары па авіяцыйнай бяспецы. Раней яны былі на рэйсах выбарачна.
Нагадаем, 31 кастрычніка расійскі самалёт А321 пацярпеў крушэнне пры вылеце з Егіпта. Загінулі 224 чалавекі. Большасць пасажыраў былі расіянамі, таксама сярод загінуўшых адзін беларус.
6 лістапада прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў прыпыніць авіязносіны з Егіптам да высвятлення прычын катастрофы А321. 17 лістапада кіраўнік ФСБ Аляксандр Бортнікаў заявіў, што прычынай авіякатастрофы стаў тэракт.
Сёння ж інфармагенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што ў Егіпце затрымалі двух супрацоўнікаў аэрапорта Шарм-эль-Шэйх. Іх, нібыта, падазраюць у датычнасці да тэракту на борце А321.
Фота: airport.by