Усіх, хто прыехаў у Беларусь з чатырох краін з 20 лютага, чакаюць абследаванні

Усіх, хто прыехаў у Беларусь з чатырох краін з 20 лютага, чакаюць абследаванні

Усіх грамадзян, хто прыехаў у Беларусь з Кітая, Паўднёвай Карэі, Ірана і Італіі ў перыяд з 20 лютага, чакаюць абследаванні і лабараторная дыягностыка. Міністэрства аховы здароўя тлумачыць такое рашэнне пагаршэннем эпідэмічнай сітуацыі ў згаданых краінах.

Колькасць ахвяр каранавіруса ў свеце складае ўжо 3044 чалавекі, выпадкі заражэння зафіксаваныя ў 65 краінах. У Кітаі памерлі 2912, за апошнія суткі — 42 чалавекі. У Італіі колькасць заражаных павялічылася да 1694, загінулі 34.

З-за таго, што колькасць беларусаў і замежнікаў, якіх абследуюць і шпіталізуюць, павялічваецца, грамадзян з сімптомамі рэспіраторных захворванняў будуць размяшчаць не толькі ў карпусах Мінскай інфекцыйнай бальніцы, але і ў тэрапеўтычным корпусе Мінскай клінічнай бальніцы № 6. Задзейнічаюць і шэраг абласных устаноў аховы здароўя. Сцвярджаецца, што ёсць і высокакваліфікаваны персанал, і ўсё неабходнае абсталяванне.

У нашай краіне тры чалавекі заражаныя каранавірусам: іранскі студэнт, бацька яго дзяўчыны, жанчына з Віцебшчыны, якая вярнулася з Італіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі