Устаноўлены новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў

У Беларусі ўстаноўлены мінімальныя спажывецкія бюджэты для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу ў сярэдніх цэнах снежня 2014 года. Такое рашэнне прыняло Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка гэтага года ў разліку на месяц складзе 2 млн 158 тысяч 170 рублёў. Гэта на 2,8% перавышае нарматыў, які дзейнічае з 1 лістапада 2014 года да 31 студзеня 2015-га (2 млн 100 тысяч 20 рублёў).

Устаноўлены таксама сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты працаздольнага насельніцтва — 2 млн 766 тысяч 470 рублёў, пенсіянераў — 2 млн 165 тысяч 460 рублёў, студэнтаў — 2 млн 139 тысяч 370 рублёў, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 1 млн 702 тысячы, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 2 млн 229 тысяч 670 рублёў, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 2 млн 375 тысяч 240 рублёў, маладой сям'і з трох чалавек — 2 млн 339 тысяч 890 рублёў.

Мінімальны спажывецкі бюджэт уяўляе сабой расходы на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна-культурных патрэбаў чалавека. Мінімальныя спажывецкія бюджэты ўстанаўліваюцца штоквартальна пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў цэнах апошняга месяца квартала для шасці сацыяльна-дэмаграфічных груп і дзвюх сем'яў рознага складу, інфармуе БЕЛТА.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі