Усё кепска, але магло быць значна горш: як эканоміка Беларусі перажыла 2022 год

Па плане ўладаў эканоміка будзе расці ў 2023 годзе / калаж Улада Рубанава
Па плане ўладаў эканоміка будзе расці ў 2023 годзе / калаж Улада Рубанава

Беларусь скончыла 2021 год з ростам ВУП на 2,3%. Рэальныя заробкі тады павялічыліся на 4,4%. А вось за 11 месяцаў 2022 года ВУП паменшаў на 4,7%, а рэальныя заробкі ў студзені-кастрычніку апынуліся на 3,9% менш, чым за той жа перыяд 2021 года.

Еўрарадыё падводзіць эканамічныя вынікі 2022 года і ўзгадвае з экспертамі, як беларуская эканоміка ад сціплага росту ў пачатку года сышла ў значны мінус.
 

“Тэмпы падзення адны з самых высокіх у гісторыі”

Як і ў палітычным жыцці, больш за ўсё на эканоміку Беларусі паўплывала вайна Расіі з Украінай. Усе асноўныя падзеі ў эканамічнай сферы — гэта ўжо вынік расійскай агрэсіі і ўдзелу ў ёй Беларусі, адзначае старшы навуковы супрацоўнік BEROC Леў Львоўскі.

Всё плохо, но могло быть гораздо хуже: как экономика Беларуси пережила 2022 год
Беларусь атрымала яшчэ больш санкцый за саўдзел у агрэсіі / Міністэрства абароны

— Калі расшыфроўваць вайну для нашай эканомікі, то ключавым трэндам будзе паўнавартасная рэцэсія, — кажа эканаміст. — У нас падае і ВУП, і рэальныя заробкі. Прычым тэмпы падзення адны з самых высокіх у гісторыі Беларусі. Другі трэнд — павелічэнне гандлю з Расіяй і памяншэнне з усімі [найбуйнейшымі. — Еўрарадыё] партнёрамі. І гандаль з Украінай, з нашым трэцім па велічыні гандлёвым партнёрам, звёўся практычна да нуля.

Знешнегандлёвы абарот з Еўрасаюзам зменшыўся на 60 адсоткаў. А гандлёвы абарот з Расіяй, які да гэтага займаў прыкладна 50 працэнтаў долі нашага рынку, цяпер павялічыўся практычна да 70 працэнтаў. Такім чынам мы прывязваемся ўсё больш і больш да Расіі рознымі шляхамі. І праз новыя запазычанні, і праз кошты на энерганосьбіты, цяпер яшчэ праз знешні гандаль.

Всё плохо, но могло быть гораздо хуже: как экономика Беларуси пережила 2022 год
Беларусы маглі б жыць нашмат лепей , калі б не палітыка Лукашэнкі / Еўрарадыё

Нягледзячы на хітрыкі беларускіх чыноўнікаў, у параўнанні з пачаткам года перспектывы Беларусі сталі нашмат больш змрочнымі.

Мы чакалі, што ў гэтым годзе падзенне ВУП будзе сярэдняе. Можа быць, 1-2 адсоткі. Прыйшлі да таго, што падзенне нават на 4,7 адсоткаў — гэта значна лепш, чым многія сцэнары, якія мы разглядалі для эканомікі Беларусі. Гэта значыць усё кепска, але магло быць і значна горш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі