Увечары 26 жніўня ў Мінску зноў перабоі з мабільным інтэрнэтам

Увечары 26 жніўня ў Мінску зноў перабоі з мабільным інтэрнэтам

У Мінску ўвечары 26 жніўня зноў пачаліся перабоі з мабільным інтэрнэтам у розных аператараў. 

Кампанія А1 папярэдзіла абанентаў, што з 20:40 якасць мабільнага інтэрнэту ў Мінску пагоршыцца па патрабаванні дзяржорганаў.

"У адпаведнасці з распараджэннем упаўнаважаных дзяржаўных органаў 26 жніўня з 20:40 на тэрыторыі г. Мінска будзе зніжана прапускная здольнасць мабільнага інтэрнэту. Вынікам выканання дадзенага патрабавання стане істотнае пагаршэнне якасці сэрвісу перадачы даных або часовая недаступнасць паслугі", — паведамілі ў кампаніі.

Пазней карыстальнікі паведамілі аб праблемах з мабільным інтэрнэтам у карытальнікаў МТС.

Каля 20:30 на плошчы Незалежнасці ў цэнтры сталіцы АМАП разагнаў мірную акцыю пратэсту і затрымаў людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі