Узаемныя крыўды: ці здолеюць паразумецца Зяленскі і Ціханоўская — эфір з Магдам
Наладжванне кантактаў паміж дэмакратычнай супольнасцю Беларусі і ўкраінскімі палітычнымі элітамі ідзе вельмі складана. Дакладней, не бачна, каб былі нейкія відавочныя зрухі ў кірунку паразумення. З боку ўкраінцаў гучаць прэтэнзіі на адрас як беларусаў увогуле, так і Ціханоўскай канкрэтна, у адказ чуваць крыўды і шэраг адваротных прэтэнзій.
Што насамрэч стаіць за нежаданнем адміністрацыі Зяленскага пашыраць кантакты з дэмакратычнай супольнасцю Беларусі? Ці магчыма выправіць сітуацыю і як? Якая карысць Кіеву можа быць ад сустрэчы Зяленскага з Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.