Ужо больш падобна да восені: якім будзе надвор'е напачатку кастрычніка?

Вось-вось пачнецца другі месяц восені, а мы яшчэ не схавалі летняга абутку. Здаецца, час прыйшоў!

Вось-вось пачнецца другі месяц восені, а мы яшчэ не схавалі летняга абутку. Здаецца, час прыйшоў! / pixabay

У нядзелю, 1 кастрычніка, беларусы адчуюць на сабе ўплыў халаднаватай паветранай масы з Балтыйскага мора.

Будзе хмарна з распагоджаннямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, а месцамі прагрымяць навальніцы. Месцамі ўдзень будзе парывісты вецер.

Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7 +13°С, максімальная ўдзень +14 +20°С.

У панядзелак, 2 кастрычніка, чакаецца пераменная хмарнасць, але дажджа не будзе. Тэмпература паветра ўначы +4 +9°С, месцамі да +12°С, удзень +14 +20°С.

А ў аўторак, 3 кастрычніка, на Беларусь будзе ўплываць паўночнаатлантычны цыклон, які перасоўваецца са Швецыі на Карэлію.

Вецер паўднёва-заходні ўмераны, удзень імпэтны, месцамі моцны імпэтны. Тэмпература паветра днём у паўночна-ўсходніх рэгіёнах усяго толькі +16°С. А вось у Брэсце і Горадні яшчэ можна будзе пагрэцца: там слупок тэрмометра падымецца +25°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі