У ноч на 31 кастрычніка ЕС і Украіна пераходзяць на зімовы час

Заўтра ў Еўропе пераводзяць час. Але не ўсё
Заўтра ў Еўропе пераводзяць час. Але не ўсё

У апошнія выходныя кастрычніка, а менавіта ўночы з 30 на 31 кастрычніка 2021 года суседзі Беларусі пераходзяць з летняга на зімовы час. Стрэлкі гадзіннікаў у Еўрасаюзе і ва Украіне будуць пераведзеныя з 3:00 на 2:00.

Гэтай ноччу еўрапейцы будуць спаць на гадзіну больш. Але сонца ў іх краінах станах праз перавод стрэлак пачне заходзіць "раней", а значыць, дні будуць здавацца карацейшымі.

У Беларусі пры гэтым гадзіннік не пераводзяць. Нашая краіна адмовілася ад пераходу з летняга на зімовы час яшчэ 10 гадоў таму. Адпаведна, розніца з Варшавай у Мінска з 31 кастрычніка будзе — 2 гадзіны, а розніца з Вільнюсам і Кіевам — 1 гадзіна. Затое захаваецца такі ж час, як у Маскве.

Цікава, што, напрыклад, у Польшчы людзі выступаюць за адмену пераходу з летняга на зімовы час. У 2019 годзе такую ​​пазіцыю занялі 78,3% рэспандэнтаў. Апытанне праводзілася па запыце Міністэрства прадпрымальніцтва і тэхналогій.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі