У Расіі знайшлі небяспечную версію штаму "дэльта" COVID-19

Спецыялісты лічаць, што вакцыны могуць справіцца з новай мутацыяй віруса​ / ТАСС
Спецыялісты лічаць, што вакцыны могуць справіцца з новай мутацыяй віруса​ / ТАСС

У Расіі выяўлены новы варыянт каранавіруса AY.4.2, які з'яўляецца падвідам штаму "дэльта", паведамляе "Інтэрфакс". Варыянт мае верагоднасць шырокага распаўсюджвання, пакуль выяўлены яго адзінкавыя выпадкі.

Па словах спецыялістаў ЦНДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляду, гэтая разнавіднасць віруса з'яўляецца адным з мноства адгалінаванняў штаму "дэльта", прычым больш заразнай, чым зыходная "дэльта" — прыкладна на 10 адсоткаў.

Новы варыянт "дэльты" можа паступова выцесніць "старую" версію, але не так імкліва як сама "дэльта", якая ў свой час выцесніла ўсё астатняе. Пры гэтым зарэгістраваныя ў Расіі вакцыны ад каранавіруса будуць эфектыўныя супраць новай версіі дэльта-штаму, адзначаюць эксперты.

Пра распаўсюд больш небяспечнага варыянту каранавіруса, чым штам "дэльта", яго разнавіднасці AY.4.2, на гэтым тыдні заявілі навукоўцы з Вялікабрытаніі, дзе гэтая версія COVID-19 атрымлівае распаўсюджанне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі