Ва Украіне адно беларускае падраздзяленне раззброіла іншае

Ва Украіне адно беларускае падраздзяленне раззброіла іншае

Ва Украіне адно падраздзяленне беларускіх добраахвотнікаў раззброіла і расфармавала іншае. Байцы з палка імя Кастуся Каліноўскага заяўляюць, што выкрылі махлярскую схему, завітаўшы ў Адэсу ў атрад імя Іллі "Ліцвіна". Нібыта ніякага атраду не было, а валанцёрская дапамога, якая накіроўвалася беларусам, раскрадалася марадзёрамі.

“Удзельнікі атраду… перадалi рыштунак на баланс палка Каліноўскага. Пры перадачы рэчаў прысутнічала паліцыя”, — пішуць "каліноўцы".

З іншага боку ўсё выглядае як рэйдарскі захоп. Крыніцы Еўрарадыё сцвярджаюць, па-першае, што атрад імя Ліцвіна існуе — уваходзіць у адэскую тэрабарону і дапамагае патрулям. А па-другое, што пікап, толькі што набыты для атрада валанцёрамі, амуніцыю ды іншы рыштунак "каліноўцы" забралі ў "ліцвінаўцаў" сілай. Літаральна адціснулі.

Удзень 24 траўня ў ТГ-канале атрада імя Ліцвіна паведамілі, што атрад самараспушчаны, а валанцёрская дапамога перададзеная добраахвотнікам на фронт. Пазней стала вядома, што атрад Ліцвіна больш не кантралюе свой ТГ-канал.

Ва Украіне адно беларускае падраздзяленне раззброіла іншае
Ва Украіне "каліноўцы" раззброілі "ліцвінаўцаў" / сацсеткі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі