Ва Украіне ідзе падлік галасоў: Зяленскі лідыруе, Парашэнка на другім месцы
Ва Украіне ідзе падлік галасоў на прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі 31 сакавіка. Цэнтрвыбаркам апрацаваў ужо больш за 80% пратаколаў участковых выбарчых камісій. Уладзіміра Зяленскага падтрымалі 30,40% выбарцаў, ён упэўнена лідыруе. Галоўнай інтрыгай было тое, хто зойме другое месца. Па звестках ЦВК, дзейны прэзідэнт Пётр Парашэнка набраў толькі 16,03%. Юлія Цімашэнка істотна адстае — 13,24%. Юрый Бойка з "Апазіцыйнай платформы — За жыццё" мае 11,55%, інфармуе hromadske.ua.
Пётр Парашэнка шмат прайграў Уладзіміру Зяленскаму, але прарываецца ў другі тур / Reuters