Ва Украіне лічаць, што іранскія дроны могуць пачаць вырабляць у Беларусі

Збіты 8 траўня над Кіевам дрон / Reuters
Збіты 8 траўня над Кіевам дрон / Reuters

Ва Украіне лічаць, што іранскія баявыя дроны могуць пачаць вырабляць у Беларусі. Гэта можа быць толькі зборка ўжо гатовай прадукцыі, якую паставяць у РБ. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны Юрый Ігнат. Паводле яго слоў, планы арганізацыі вытворчасці дронаў маглі ўзнікнуць у Ірана з-за заходніх санкцый і міжнароднага ціску.

Расія з 2022 года выкарыстоўвае супраць Украіны іранскія дроны-камікадзэ Shahed. Апошнім часам украінцам удаецца збіваць практычна ўсе гэтыя беспілотнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі