Ва Украіне на музычным фэсце абваліўся дах сцэны, адзін чалавек загінуў
Ва Украіне на музычным фэсце абваліўся дах сцэны, у выніку чаго загінуў адзін чалавек і яшчэ двое атрымалі пашкоджанні. Як паведамяе Громадське, здарэнне адбылося 1 чэрвеня на Днепрапятроўшчыне падчас этна-рок-фестывалю Kozak Fest.
Была навальніца з моцным ветрам, парыў якога сарваў дах над сцэнай і знес яго ў натоўп людзей. Паводле звестак паліцыі, загінуў мантавальнік сцэны 1971 года нараджэння, яшчэ дзве жанчыны атрымалі пераломы.
Праваахоўнікі высвятляюць, ці былі зробленыя ўсе захады бяспекі падчас мантавання сцэны. Арганізатары фэсту адмянілі ўсе імпрэзы, якія прызначаліся на нядзелю, 2 чэрвеня.