Ва Украіне пахавалі беларуса-добраахвотніка Данілу Ляшука "Маджахеда"
Даніла Ляшук "Маджахед" / novosti.dn.ua
Ва Украіне пахавалі беларускага добраахвотніка Данілу Ляшука з пазыўным "Маджахед". Паведамленне пра гэта з'явілася на яго канале ў Тэлеграме.
"Яго пахаванне было праведзена ў інфармацыйнай цішыні, і месца пахавання не будзе апублікавана ў сацсетках з намеру зберагчы спакой нашага брата і яго родных", — гаворыцца ў паведамленні.
Ляшук быў мусульманінам. Паведамленне пра яго гібель пад Бахмутам з'явілася ў суботу, 1 красавіка.
Ляшук — грамадзянін Беларусі, ва Украіну ён прыехаў на пачатку расійскай агрэсіі ў 2014 годзе і ўступіў у батальён "Тарнада". У 2015 годзе Генеральная пракуратура Украіны выявіла, што байцы "Тарнада" ў Луганскай вобласці выкрадалі людзей, гвалтавалі, забівалі і марадзёрствавалі. Роту расфармавалі, а 12 чалавек (сярод іх і Ляшук) былі асуджаныя. У красавіку 2017-га Ляшуку прысудзілі 10 гадоў турмы, але ў 2021-м яго датэрмінова выпусцілі на волю.
У сакавіку 2022 года Ляшук зноў трапіў на фронт. Да сваёй гібелі ён паспеў атрымаць раненне, калі дастаўляў у сваё падраздзяленне расійскага вайскоўца, узятага ў палон.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.