Ва Украіне праз галасаванне на "Еўрабачанні" зламаўся дадатак дзяржпаслуг
Сімвалы "Еўрабачання 2024" у Мальмё
У суботу, 3 лютага, падчас галасавання ў Нацыянальным адборы на Еўрабачанне ва Украіне адбыўся масавы збой у працы дадатку дзяржпаслуг "Дія". Замест звычайных 800 запытаў у секунду дадатку давялося апрацоўваць 15 тысяч запытаў.
"Сёння была рэкордная колькасць карыстальнікаў у "Діі" за ўсю гісторыю праекта, — распавёў міністр лічбавай трансфармацыі Міхаіл Фёдараў у Facebook. — У параўнанні з мінулым годам мы павялічылі магутнасці ў пяць разоў, а запытаў было больш у дваццаць разоў. Таму ўтварылася вялізная чарга”.
Неўзабаве "Дія" запрацавала, а галасаванне за пераможцу ўкраінскага Нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" працягнулі да 19:05 (па Кіеўскім часе) 4 лютага. Перад тым фінал адбору паўтораць. А потым адразу абвесцяць вынікі.
Беларусь ужо чацвёрты раз запар не ўдзельнічае ў "Еўрабачанні", хаця да гэтага нязменнавыстаўляла свайго кандыдата на конкурс — 16 разоў запар. У сакавіку 2021 года нашу краіну дыскваліфікавалі праз палітычны падтэксту ў песні "Я навучу цябе" ад праўладнага гурта "Галасы ЗМеста".
Фонам для дыскваліфікацыі сталі масавыя рэпрэсіі і максімальная палітытызацыя Белтэлерадыёкампаніі, якая кіравала Нацыянальным адборам у Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.