Ва Украіне выявілі першы выпадак штаму омікрон

Захварэлы вярнуўся з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў / unn.com.ua
Захварэлы вярнуўся з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў / unn.com.ua

Ва Украіне выявілі штам каранавіруса омікрон. Захварэлы вярнуўся з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, дзе кантактаваў з хворымі COVID-19. Пацыент працягвае знаходзіцца на лячэнні, паведамляе міністр аховы здароўя Украіны Віктар Ляшко.

Такім чынам омікрон ужо выяўлены ва ўсіх суседніх краінах, але ў самой Беларусі пакуль што афіцыйна яго няма. Раней міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч заявіў, што яго шукаюць "усімі магчымымі спосабамі". Аднак ізраільскія СМІ паведамлялі, быццам у іх краіну з Беларусі прыбыў чалавек, заражаны омікронам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі