Ва Украіне загінуў былы жыхар Светлагорска, ён ваяваў у шэрагах вагнераўцаў

Загінулы светлагорац Марат Суўханаў

Загінулы светлагорац Марат Суўханаў / gomelspring.org

На вайне ва Украіне загінуў былы жыхар Светлагорска Гомельскай вобласці, піша "Гомельская Вясна".

Паводле звестак праваабаронцаў, у 2008 годзе Марат Суўханаў закончыў светлагорскае гарадское ПТВ №50 хімікаў. Потым ён працаваў вахтавым метадам у расійскай буравой кампаніі.

У Расіі маладога чалавека затрымалі і асудзілі паводле "наркатычнага" артыкула Крымінальнага кодэкса. Падчас адбыцця пакарання Марат на ўмовах амністыі завербаваўся ў прыватную ваенную кампанію "Вагнер".

Некалькі дзён таму стала вядома пра гібель маладзечанца, які таксама ваяваў ва Украіне на баку Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі