Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік

Добраахвотнік з пазыўным "Газ"

Добраахвотнік з пазыўным "Газ" / news.zerkalo.io

Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік (агулам вядома пра больш за 60 загінулых беларусаў). Яго імя і прозвішча не называюцца. Вядомы пазыўны — "Газ". 25-гадовы беларус ваяваў супраць расійскіх акупантаў у складзе Інтэрнацыянальнага легіёна, быў у аэравыведцы. Як піша "Наша ніва", ужо прайшло пахаванне.

У красавіку сёлета "Газ" даў інтэрв'ю "Зеркалу". Ён нарадзіўся ў Наваполацку, але з 16 гадоў жыў у Расіі. Пра пратэсты 2020-га ў Беларусі "ведаў павярхоўна". Пачатак поўнамаштабнай вайны сустрэў у Маскве, дзе працаваў камерцыйным дырэктарам па развіцці ў кампаніі аўтазапчастак.

Аднак "жыць у Расіі стала невыносна", і беларус вярнуўся на радзіму. Тут ён усвядоміў сябе беларускім патрыётам.

"Асноўная думка была ў тым, што ва Украіне мае браты-беларусы вядуць барацьбу за нашу свабоду і незалежнасць, — дык як я магу сабе дазволіць сядзець, нічога не рабіць і жыць звычайным жыццём?", — расказваў "Газ". У канцы 2023 года праз Польшчу ён паехаў ва Украіну (хлопец шкадаваў, што не паехаў раней). Там пачаў гаварыць па-беларуску.

Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі