Ва Украіне затрымалі беларуса з батальёна "Самалі", яго будуць судзіць

Ва Украіне затрымалі беларуса з батальёна "Самалі", яго будуць судзіць

Ва Украіне затрымалі беларуса з батальёна "Самалі", яго будуць судзіць. Гэта першае затрыманне грамадзяніна Беларусі за ўдзел у баявых дзеяннях на баку самаабвешчаных рэспублік ДНР і ЛНР, інфармуе Радыё Свабода.

Прозвішча беларуса пакуль не называецца. Вядома, што яго затрымалі на падкантрольнай уладам тэрыторыі Украіны (у Данецкай вобласці). Па звестках украінскіх спецслужбаў, мужчына з восені 2014 года браў актыўны ўдзел у баях з украінскімі вайскоўцамі (у тым ліку і ў раёне Данецкага аэрапорта). Батальён "Самалі", у складзе якога ён быў, адносіцца да ўзброеных фармаванняў ДНР (ім камандаваў сумнавядомы "Гіві" — Міхаіл Талсты, забіты ў лютым 2017-га). Беларус быў камандзірам танку, меў званне "старшы сяржант", штомесяц атрымліваў грашовае ўзнагароджанне. У 2015-м ён сышоў са службы ў ДНР, але праз два гады вярнуўся.

Затрыманаму паведамілі аб падазрэнні ў стварэнні тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі, яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў. А пакуль беларуса на два месяцы пакінулі за кратамі, ідзе дасудовае расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі