Ва Украіне заявілі, што Беларусь падтрымала расійскую агрэсію
Ва Украіне заявілі, што Беларусь падтрымала расійскую агрэсію. Украінскія памежнікі сцвярджаюць, што раніцай 24 лютага іх атакуюць у тым ліку і з тэрыторыі нашай краіны. Украінскія памежнікі разам з вайскоўцамі вядуць баі.
Лідарка беларускага дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская заявіла, што "рэжым [Аляксандра Лукашэнкі] ператварыў нашу краіну ў агрэсара".
У прамым эфіры CNN можна было ўбачыць, як калона ваеннай тэхнікі заязджае ва Украіну праз памежны пераход з Беларуссю. Відэа на памежным пераходзе Сянькоўка — Весялоўка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.