Ва Украіну па Дняпры прынесла цела тапельца-беларуса
На мяжы / Ілюстрацыйнае фота Reuters
Ва Украіну па Дняпры прынесла цела тапельца-беларуса. Забраць яго сваякі могуць у Беларусь толькі праз Польшчу, піша Радыё Свабода са спасылкай на крыніцы ў Чарнігаве.
Трагічнае здарэнне адбылося некалькі дзён таму. На тэрыторыі Беларусі ў Дняпры (мяркуецца, што каля Лоева) пры нявысветленых абставінах патануў мужчына. Плынню ракі яго цела аднесла ва Украіну, дзе 27 чэрвеня яго знайшлі ўкраінскія памежнікі. У паліцыі Чарнігаўскай вобласці кажуць, што "асоба загінулага не ўстаноўленая".
Вядома, што мужчына жыў у Лоеве, працаваў там на пароме, які штодзень перавозіць людзей і тэхніку з правага берага Дняпра на левы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.