Ва ўніверсітэты, дзе вучыўся Лукашэнка, бяруць з 218 і 149 баламі

Ва ўніверсітэты, дзе вучыўся Лукашэнка, бяруць з 218 і 149 баламі

Уступная кампанія заканчваецца, але студэнтаў набралі не ўсе. Нават БДУ сёлета праводзіць дадатковы набор, але ўсіх набраць усё адно не атрымліваецца. На "гідраметэаралогіі" не далічваюцца 5 чалавек. Туды залічылі ўсіх, хто падаў заяву. А гэта і 140, і 130 і нават 120 балаў.

"Гэты недабор звязаны з не вельмі ўдала падабранымі профільнымі прадметамі: фізіка і геаграфія. Гэтыя прадметы абірае мала чалавек, каб здаваць. Агулам балы ў нас падраслі па факультэтах", — апісваюць у БДУ.

Рост балаў заўважаем на "міжнародных адносінах" і іншых топавых факультэтах. Але вось на ваенны факультэт, на "хімію (радыяцыйная, хімічная і біялагічная абарона)" прахадны — 100 балаў. Гэта ў чатыры разы менш, чым можна набраць на тэставанні. Раней БДУ праводзіў дадатковы набор у 2014 годзе і толькі на ваенны факультэт.

 

Ва ўніверсітэты, дзе вучыўся Лукашэнка, бяруць з 218 і 149 баламі

Латарэя паступлення: З айцішнікаў у авіятары, з "кітайскай мовы" — у дыпламаты

У апошні дзень падачы дакументаў абітурыенты мяняюць спецыяльнасць. За дзень толькі сто новых заяваў на паступленне.

У будучых педагогаў прахадныя нарэшце выраслі. Па назіраннях Еўрарадыё, абітурыенты "паразумнелі" ў сярэднім на 15-20 балаў. Нават на праблемных спецыяльнасцях, а гэта настаўнікі фізікі і матэматыкі.

У БДПУ імя Максіма Танка на "фізіку і інфарматыку" прахадны на бюджэт — 143 балы з 400 магчымых. Летась быў ніжэйшы на 14 балаў. А яшчэ раней туды паступалі, маючы толькі 80 балаў, і вучыліся за кошт бюджэту. У БДПУ прыйшло на сотню больш абітурыентаў, чым летась. Выплылі.

Альма матэр кіраўніка краіны — Магілёўскі ўніверсітэт імя Куляшова — бярэ на спецыяльнасць, дзе вучыўся Аляксандр Лукашэнка, з 218 баламі. Столькі трэба было набраць, каб стаць "гісторыкам-грамадазнаўцам". За год бал зніжаецца адразу на 69. Фізікаў і матэматыкаў тут дабралі толькі на дадатковым наборы. Але бал вырас.

"Дадатковы набор завершаны, мы закрылі ўсе бюджэтныя месцы", — гавораць у магілёўскім універсітэце.

На "матэматыку і інфарматыку" прахадны бал — 131, на "фізіку і інфарматыку" — 134. Гэта больш, чым у мінулым годзе, на 5 балаў. 

У другой ВНУ, дзе вучыўся кіраўнік краіны, на яго спецыяльнасць "эканоміка і арганізацыя вытворчасці на аграпрамысловым комплексе" на бюджэт бралі з 149 баламі, і гэта менш, чым летась, на 25 балаў.
Падкачалі і будучыя атамшчыкі.

На "будаўніцтва цеплавых і атамных электрастанцый" у Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт паступаюць са 152 баламі. Мінус 61 бал за год.

Лічбы ўступнай кампаніі, якія нас здзівілі

142 балы — на столькі адрозніваецца прахадны на "крымінальна-выканаўчую дзейнасць" у Акадэмію МУС. 309 трэба набраць дзяўчатам і толькі 167 — хлопцам, каб стаць следчым.

329 — такі прахадны на лагапеда ў БДПУ імя Максіма Танка. Амаль міжнародныя адносіны, толькі ў педагагічным.

377 — такі прахадны на "кітайскую мову" ў Мінскі лінгвістычны ўніверсітэт. На "сусветную эканоміку", на "міжнародныя адносіны" прахадны бал меншы на 9.

322 — такі нечаканы прахадны бал на юрыдычны факультэт у сельскагаспадарчую акадэмію у Горках. За год ён вырас на 41 бал.

140 — прахадны бал, які трэба набраць, каб паступіць на "трактарабудаўніцтва" ў БНТУ.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі