Ва ўрадзе прыдумалі, як зрабіць, каб беларус "лішні раз" не ехаў за мяжу
Пра гэта ў чацвер распавёў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пракаповіч.
"Гэта няправільна, што адзін і той жа тэлевізар з Еўропы у нас каштуе даражэй, чым у Маскве (адтуль ён прывозіцца), — цытуе словы Пракаповіча БЕЛТА. — Для гэтага няма ніякіх падставаў. Няма падставаў для таго, каб ехаць па гэты тэлевізар у Маскву, калі можна наўпрост везці яго з Еўропы".
Таму пасярэднікі павінны быць выдаленыя, адзначыў віцэ-прэм'ер. Паводле Пятра Пракаповіча, урад не спадзяецца толькі на прыватнікаў, што яны пачнуць наўпрост працаваць з вытворцамі, бо яны "нярэдка пераследуюць свае пэўныя мэты". Усім оптавым арганізацыям, у якіх ёсць доля дзяржавы, і якія падначаленыя Мінгандлю, "дадзенае даручэнне неадкладна ўключыцца ў набыццё імпартных тавараў наўпрост з вытворцамі па самых нізкіх коштах". Каб скласці канкурэнцыю тым жа прыватнікам і "збіць цэны на імпартныя тавары".
Пётр Пракаповіч перакананы, што "гэта не толькі зменшыць кошт тавараў тут у нас, але і створыць перадумовы для таго, каб нашыя людзі не ехалі лішні раз па гэты ж тавар у Польшчу, Літву і г. д.". І гэта прынясе дадатковыя грошы, у якіх мае такую вострую патрэбу эканоміка нашай краіны.
Пракаповіч: З 1 снежня індывідуальных прадпрымальнікаў пазбавяць ільготы
Фота — sb.by