Ва ўсіх абласных і раённых гарадах з’явяцца адзіныя дыспетчарскія службы ЖКГ
Ва ўсіх абласных і раённых гарадах Беларусі з’явяцца адзіныя дыспетчарскія службы ЖКГ 115. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Аксціловіч. Паводле яго слоў, на пашырэнні сеткі такіх службаў (пакуль яна працуе толькі ў Мінску і Віцебску, пачынае функцыянаваць у Барысаве) настойвае міністэрства. Новаўвядзенне “паказала станоўчы досвед у першую чаргу для спажыўца”. Кантраляваць выкананне заявак грамадзян можна ў анлайн-рэжыме, падкрэсліў Аксціловіч.