Ва ўзросце 44 гадоў памёр расійскі хакеіст Валерый Карпаў
У выніку няшчаснага выпадку ў ліпені ён атрымаў цяжкую траўму галавы.
Спартсмен перанёс дзве аперацыі, але да сябе ён так і не прыйшоў. Карпаў памёр раніцай у пятніцу.
Як паведамляе РІА "Новости", Валерый Карпаў быў выхаванцам хакейнай школы "Трактар" (Чалябінск). За каманду форвард правёў восем сезонаў (1988/89 — 1994/95, 2005/06), згуляў у 274 матчах і набраў 163 ачкі (77 + 86). Найвышэйшым дасягненнем Карпава з'яўляецца золата чэмпіянату свету 1993 года. У 1994 годзе ён у складзе зборнай Расіі выступаў на Алімпіядзе ў Лілехамеры, у 2002-м выйграў сярэбраныя ўзнагароды яшчэ аднаго чэмпіянату свету.
Фота — ria.ru