Вадамёты і слезацечны газ выкарысталі супраць пратэстоўцаў у Тбілісі
Акцыя пратэсту ў Тбілісі
Грузінская паліцыя выкарыстала супраць пратэстоўцаў у Тбілісі вадамёты і слезацечны газ, паведамляе Jam news.
Спецназ разагнаў мітынг, выкарыстоўваючы спецсродкі, аднак пратэстоўцы пачалі будаваць барыкады і паліць вогнішчы на цэнтральным праспекце Руставелі ў Тбілісі. Паведамлялася, што ў акцыі пратэсту ў грузінскай сталіцы прынялі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек.
Пасля гэтага паліцыя зноў выкаціла вадамёты і выкарыстала газ. Маніфестантаў масава затрымлівалі сярод іх ёсць параненыя. Падчас разгону акцыі таксама пацярпелі некалькі журналісты розных СМІ — тэлекампаніі "Пірвелі", Радыё "Свабода", РІА "Новости".
Асацыяцыя маладых юрыстаў патрабуе, каб МУС тэрмінова паведаміла інфармацыю аб рэчывах, якія ўжываюцца для разгону пратэснай акцыі. Гэта неабходна, каб медыкі маглі аператыўна дапамагчы пацярпелым. Многія ўдзельнікі пратэснай акцыі паведамляюць пра апёкі твару і цела пасля таго, як трапілі пад струмяні вадамётаў.
Акцыі пратэсту ў Грузіі пачаліся ўвечары 28 лістапада. Удзень у чацвер прэм'ер-міністр Іраклій Кабахідзэ заявіў, што Грузія спыняе перамовы па ўступленні ў ЕС прынамсі да 2028 года. Прыхільнікі еўраінтэграцыі выйшлі на вулічныя пратэсты ў розных гарадах краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.