Вагнераўцы ўзводзяць фартыфікацыі на палігоне "Рэпішча"
Спадарожнікавы здымак палігона "Рэпішча" / svaboda.org
На палігоне "Рэпішча" пад Асіповічамі за 15 км ад вёскі Цэль вагнераўцы пачалі ўзводзіць фартыфікацыйныя збудаванні. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода", рэдакцыя якога атрымала эксклюзіўны спадарожнікавы здымак ад сэрвісу Planet Labs ад 31 ліпеня.
На здымку можна заўважыць узвядзенне фартыфікацый, магчыма — зямлянак. Таксама на ім бачныя аб'екты, падобныя да легкавых аўтамабіля і мікрааўтобусаў УАЗ.
Акрамя таго, на здымку можна заўважыць будаўнічую тэхніку, падобную да той, якую раней бачылі ў калоне вагнераўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.