Вакарчук пра забойства Шарамета: Вольных духам забіваюць...

Вакарчук пра забойства Шарамета: Вольных духам забіваюць...

Вядомы ўкраінскі музыка, лідар гурта "Акіян Эльзы" Святаслаў Вакарчук напісаў эмацыйны тэкст пра забойства журналіста Паўла Шарамета.

"Не мог не напісаць... З нас хочуць зрабіць грамадства рабоў... Вольных духам забіваюць, а большасць заганяюць у стойла невуцтва, беднасці і страху... Нельга даць ім дасягнуць поспеху... Кожны з нас, кожны, сваімі дзеяннямі ці сваім бяздзеяннем уплывае на вынік.

Праўда, якой бы яна ні была, здаровы сэнс, пастаяннае самаўдасканаленне, цяжкая штодзённая праца, наша гатоўнасць змагацца за свае правы і за правы сваіх суайчыннікаў, знаёмых і незнаёмых — усё гэта вядзе іх д'ябальскі план у прорву.

Пакорлівасць абставінам, вера ў эфемерныя цуды, страх, вузкалобасць, нежаданне браць на сябе адказнасць за ўласны лёс набліжаюць іх да поспеху.

Кім нам быць? Грамадствам свабодных людзей, або клеткай з рабамі? Гэта залежыць ад нас і толькі ад нас... не забывайце пра гэта! Дзеля памяці пра Паўла, дзеля памяці пра тысячы журналістаў, якія загінулі, і салдат, студэнтаў і валанцёраў, дзеля тых, хто не баяўся ісці наперад... дзеля будучыні нашых дзяцей, дзеля нашага ўласнага шчасця!!! Усё ў нашых руках!!!"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі