Валанцёры стварылі мапу заявак чыстай вады
Валанцёры стварылі мапу заявак чыстай вады ў Мінску. На ёй пазначаныя як месцы, куды трэба даставіць ваду, так і месцы, дзе яе можна атрымаць.
Мапа запаўняецца праз гугл-формы: адна — для фармавання заявак на ваду, другая — паведамленне пра месцы з чыстай вадой. Пасля запаўнення гугл-формаў кропкі з'яўляюцца на мапе. Адчыніць яе можна на тэлефоне — праз браўзэр або дадатак гугл-мапаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.