Валерый Цапкала адмовіўся ехаць на канферэнцыю ў Вільню

Валерый Цапкала / фота з сацсетак​
Валерый Цапкала / фота з сацсетак​

Валерый Цапкала, адзін з удзельнікаў пратэснай кампаніі 2020 года, вырашыў не ехаць у Вільню на Канферэнцыю "Новая Беларусь", якую арганізуе Офіс Святланы Ціханоўскай. Пра гэта палітык напісаў у сваім Telegram-канале. Пры гэтым ён параўнаў Канферэнцыю з Усебеларускім народным сходам Аляксандра Лукашэнкі, назваўшы сустрэчу "УНС 2.0".

"Усе пытанні задасць Вераніка. А мы лепш папрацуем на карысць людзей і перамогі, чым наведаем гэтае "селебраці", — напісаў Цапкала. Па словах палітыка, ён збіраецца заняцца арганізацыяй выбараў — "сапраўдных, як і абяцалі".

Канферэнцыя "Новая Беларусь", якую арганізоўвае Офіс Святланы Ціханоўскай, пройдзе 8-9 жніўня ў Вільні. Меркавалася, што ў сустрэчы возьмуць удзел прадстаўнікі розных дэмсіл, у тым ліку Цапкала і Павел Латушка. Апошнім часам яны актыўна крытыкуюць працу Офіса Ціханоўскай і патрабуюць фінансавага аўдыту яго дзейнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі