Васілевіч: Суды часам беспадстаўна каралі людзей за акцыю 19 снежня

Генеральны пракурор Рыгор Васілевіч прызнаў, што былі выпадкі, калі суды беспадстаўна каралі невінаватых людзей за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве 19 снежня.

Рыгор Васілевіч: “Мы некалькі такіх фактаў выявілі, калі асобы, якія не ўдзельнічалі ў гэтым мерапрыемстве, і суды, у тым ліку і з уласнай ініцыятывы, прызналі вынесеныя адміністрацыйная пакаранні незаконнымі. Іх не так і шмат — можа, 5-7 такіх выпадкаў. У мяне на разглядзе была адна скарга на гэты конт і мы ўбачылі, што там сапраўды асоба не ўдзельнічала ў мерапрыемстве і незаконна была прыцягнута”.

Васілевіч параіў усім, хто мае прэтэнзіі да рашэння суда альбо да спецслужбаў, якія праслухоўвалі іх тэлефоны, звяртацца са скаргамі ў пракуратуру. Праўда, так і засталося не зразумелым, ці будуць неяк пакараныя суддзі за вынясенне незаконных прысудаў.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі