Вайна хабаў: ці будуць пераможцы і хто ад яе страчвае. Эфір з Лапко і Лявончыкам

Памяшканне Беларускага моладзевага хаба

Памяшканне Беларускага моладзевага хаба

Інцыдэнт вакол Беларускага моладзевага хаба не толькі не вырашаецца, але з часам заходзіць у тупік. Новае і старое кіраўніцтва выстаўляюць адно аднаму ўсё больш прэтэнзій, гучаць абвінавачанні і пагрозы судом. А ў гэты час ініцыятывы, школкі і гурткі, што працавалі ў памяшканні хаба, не ведаюць, дзе ім працягваць сваю дзейнасць, а дзеці і дарослыя, што займаліся там, у роспачы. Але ёсць і іншыя, невідавочныя на першы погляд, негатыўныя наступствы гэтага канфлікту.

Што сёння адбываецца з хабам, ці ёсць магчымасці паразумецца і хто насамрэч стаіць за ўсёй гэтай сітуацыяй? Ці здолее старая каманда хаба аднавіць дзейнасць у новым месцы і ці ёсць на гэта сродкі? Якую пагрозу нясе гэты канфлікт для ўсёй беларускай дыяспары Варшавы і пры чым тут Лявончык? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сузаснавальнік Беларускага моладзевага хаба Алесь Лапко і сузаснавальнік фондаў дабрачыннай дапамогі BYHELP i BYSOL Аляксей Лявончык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі