Вайскоўцы перасцерагаюць жыхароў Барысава ад паходаў на палігон

Вайскоўцы перасцерагаюць жыхароў Барысава ад паходаў на палігон

На аўтобусных прыпынках Барысава з'явіліся папяровыя абвесткі-звароты да грамадзян. Яны папярэджваюць, што 227-ы палігон "Барысаўскі" з'яўляецца забароненай зонай і на ім праходзяць вучэнні "Захад-2017", піша мясцовы сайт ex-press.by.

Палігон быў забароненай зонай і да вучэнняў, але многія жыхары Барысава ходзяць на яго збіраць грыбы і ягады, ладзяць адпачынак з шашлыкамі, гарэлкай і півам. 

Тэрыторыя палігона не мае ніякай агароджы і шчыльна прымыкае да гарадской. Іх падзяляе акруговая дарога, якая на працягу некалькіх кіламетраў называецца таксама вуліцай Брылеўскай. На адным баку вуліцы стаяць шэрагі нядаўна пабудаваных шматпавярховых дамоў, а на другім, за некалькі метраў ад дарогі, — часам праводзяць заняткі танкісты і мотастралкі. Дарэчы, паміж жылымі дамамі і палігонам ёсць некалькі нерэгуляваных пешаходных пераходаў, пазначаных разметкай і адпаведнымі дарожнымі знакамі. 

Некалькі дзён таму на палігоне была затрыманая мінчанка Наталля Гарачка, якая прыезла прадукты сыну — удзельніку вучэнняў "Захад-2017". Жанчыну абвінавацілі, быццам яна лаялася матам, і асудзілі на трое сутак арышту.

Вайскоўцы перасцерагаюць жыхароў Барысава ад паходаў на палігон

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі