Вецер паваліў галоўную ялінку Полацка

Вецер паваліў галоўную ялінку Полацка

Штармавы вецер увечары 23 снежня паваліў галоўную гарадскую ялінку Полацка. Як піша ximik.info, здарэнне адбылося каля 21-й гадзіны. Пацярпелых пры гэтым не было, ратавальнікаў на дапамогу не выклікалі.

Дарэчы, на 16-ю гадзіну 24 снежня ў Полацку было запланаванае афіцыйнае адкрыццё ялінкі. Паводле інфармацыі БЕЛТА, чыноўнікі пасля здарэння перанеслі ўрачыстасць на 14-ю гадзіну 30 снежня.

Дарэчы, за дзень да Полацка ад ветру пацярпела галоўная гарадская ёлка Драгічына.

Фота: ximik.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі