Вечар памяці Шарамета ў Маскве правядуць у ВНУ, дзе вучацца яго дзеці
28 верасня ў Маскве адбудзецца вечар памяці журналіста Паўла Шарамета, які загінуў у Кіеве. На сустрэчу запрошаныя сябры і калегі Шарамета. Вядоцамі вечара будуць Уладзімір Познер і Яўген Ясін, паведамляе ru.tsn.ua.
Сустрэча пройдзе ў Вышэйшай школе эканомікі. Там, як паведамляецца, дагэтуль вучацца дзеці Шарамета.
Журналіст беларускага паходжання загінуў пры выбуху ў цэнтры Кіева 20 ліпеня 2016 года. Паводле інфармацыі следчых, зламыснікі замацавалі выбухоўку пад аўто, на якім ехаў Павел Шарамет. Следства па яго справе працягваецца.