Вечар сустрэчы выпускнікоў у Гродне абвешчаны безалкагольным днём

Вечар сустрэчы выпускнікоў у Гродне абвешчаны безалкагольным днём

Гродзенскія ўлады вырашылі забмежаваць продаж алкаголю ў дзень сустрэчы выпускнікоў у школах горада, перадае БЕЛТА.

Традыцыйна вечары сустрэчы выпускнікоў праходзяць у першую суботу лютага. Сёлета яна прыпадае на 4 лютага.

Гарвыканкам рэкамендаваў крамам на тэрыторыі Гродна ў гэты дзень абмежаваць час продажу алкагольных напояў і піва. Яны не будуць прадавацца з 15-й па 23-ю гадзіну. Рэкамендацыя не закранае кавярні і рэстараны.

Раней у Беларусі продаж алкаголю забаранялі толькі ў дні апошніх званкоў і выпускных вечароў у школах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі