Веды ці пагроза захварэць — як зрабіць правільны выбар школьніку?

Веды ці пагроза захварэць — як зрабіць правільны выбар школьніку?

Аднаму хлопчыку надакучыла сядзець дома ў самаізаляцыі, і на вышэйшым узроўні прынялі рашэнне: канікулы зацягнуліся і трэба ўжо ўсім дзецям вяртацца ў класы. Бо, як вядома, вакол не пандэмія, а псіхоз. Ды і неяк з дыстанцыйным навучаннем, нягледзячы на ўкладзеныя ў яго развіццё мільёны рублёў, у беларускай адукацыі не склалася. Праўда, бацькам далі магчымасць узяць адказнасць на сябе і вырашаць самім: выпраўляць дзяцей у школу ці пакідаць дома.


Ісці ці не ісці ў школу — якое рашэнне сёння правільнае? Ці будзе адладжаны працэс навучання тых, хто застаўся дома? Чаму беларускія настаўнікі не могуць самастойна наладзіць працэс дыстанцыйнага навучання?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч і кіраўнік прыватнага адукацыйнага цэнтра Аляксандр Луцэвіч.

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі